СЕНЦЫ
У нашым краі ў асноўным бытавала трохкамернае жыллё па тыпу “сенцы-камора-хата”. Мы зараз з вамі маем магчымасць пазнаёміцца з сенцамі і часткова каморай, якая ў нашым варыянце аб’яднаны ўадно. Каб было ўтульна і відно ў хаце, да столі падвешвалі людзі газавую лямпу.
Ганаровае месца ў каморы адводзілася ступе з таўкачом, жорнам, якія выкарыстоўвалі для памолу зерня. На лета гаспадыні выносілі сюды ткацкі станок і прылады, неабходныя для ткацтва. Таксама тут захоўваліся кадушкі, вёдры, сявенькі, ночвы, маслабойкі, калыскі.
Нашы продкі верылі, што пад парогам хаты жывуць душы памерлых родзічаў, пагэтаму, заходзячы ў хату, яны не наступалі на парог, каб тым самым не пакрыўдзіць продкаў, і прыгіналі галаву ў знак павагі. Дзверы ў хату былі невысокія.
Давайце ж і мы з вамі з павагай да продкаў зойдзем у іх хату.