СЯЛЯНСКАЯ ХАТА
1.Рады гаспадары хаты,
Што сёння гасцей ў нас багата.
З хлебам-соллю сустракаем,
Да нас у госці запрашаем!
2.Так, нашы землякі ва ўсе часы былі людзьмі, якія гасцёўна, шчыра сустракалі кожнага чалавека. Таму хлеб-соль заўсёды стаялі на стле, хаця і жылі сяляне небагата. Бедным было і абсталяванне хаты, але абавязкова былі стол, лава, палок за печчу, драўляны ложак з сельніком, які быў набіты сенам ці саломай (бо вядома ж: сучасных матрацаў і пярын не было), куфар, паліца для посуду, падвясная калыска. Ганаровае, пачэснае месца займала пабеленая печ, бо яна не толькі абагравала жыллё - тут гатавалі ежу, таксама з восені да ранняй вясны тут спалі. У кутку пры печы стаялі качэргі. Печ закрывалася засланкаю, на прыпеку стаялі чыгункі. На жэрдачцы ля печы сяляне сушылі часнок і цыбулю.
У хаце вешалі абразы. Вугал з абразом называлі “чырвоным кутам”. Тут маліліся перад снеданнем, абедам і вячэраю.
Сцены ўпрыгожвалі ручнікамі, тканымі посцілкамі. З вялікай павагай ставіліся да адзення. Продкі лічылі, што адзенне можа паўплываць на жыццё чалавека і яго лёс. Яно вызначалася традыцыйнымі сімвалічнымі атрыбутамі: хустка, шапка, паясы, кашулі, штаны, спадніцы, фартух, лапці.
Каля двярэй ў хаце вісела вядро з вадою і кубкам. Над вядром – заўсёды чысты ручнік. Чаму менавіта ля дзвярэй? Вада і белы ручнік – гэта сімвал чыстых адносін паміж людзьмі. Таму гаспадары нібы гаварылі гасцям: “Заходзьце ў хату, мы прымаем вас з чыстай, адкрытай душой!” А яшчэ – гэта было зручна, калі вядро з вадою знаходзілася пры ўваходзе: хутчэй можна было дабегчы да калодзежа.
1.Як вядома з гісторыі, кожны дзень просты люд быў вымушаны весці барацьбу за ўласнае існаванне. Цяжкая, знясіленая праца, голад, адсутнасць медыцынскай дапамогі прыводзілі да заўчаснай смерці людзей. Невыпадкова і ў нашым краі ўзнікалі паўстанні.
Менавіта тут, у пакоі “Сялянская хата”, ёсць раздзелы, прысвачаныя паўстанням і рэвалюцыйнаму руху.
У папцы “Старонкі гісторыі” сабраны матэрыял аб пасўстанцах атрада К.Каліноўскага. Адгалоскі паўстання, якое адбылося ў 1963 годзе, дайшлі і да нашай вёскі. Ў гонар паўстанцаў на месцы іх гібелі пастаўлены памятны Крыж-помнік. У 1937 годзе польскія ўлады паставілі драўляны знак, а ў 1993 годзе Крыж быў адноўлены.
Пасля лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі, якая адбылася ў 1917 годзе, вёска ўключаецца ў рэвалюцыйны рух. Натхняльнікам гэтага руху былі салдаты-адпускнікі па раненні ці хваробе з царскай арміі. Яны стварылі рэвалюцыйны камітэт, у склад якога ўвайшлі:
Несцер Сцяпан Антонавіч (старшыня)
Лескавец Іосіф Дзмітрыевіч (намеснік)
і члены камітэта: Русак Адам, Шамрук Адам, Рудко Мікалай.
Вынікам савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. стаў падзел Беларусі на дзве часткі. Так Заастравечча амаль на 2 дзесяцігоддзі адышло да Заходняй Беларусі і апынулася ў складзе Польскай дзяржавы.
Аб тым, як жылі нашы местачкоўцы пры польскай ўладзе, вы даведаецеся ў наступным пакоі нашага музея