top of page
4.jpg

ЗАЛА   ПРАЦОЎНАЙ  СЛАВЫ

Мы гасцінна запрашаем вас у залу працоўнай славы .

Звярніце, калі ласка, увагу на цэнтральную калону.  Тут  убачыце      фотаздымкі  самых  прыгожых  і маляўнічых  куткоў нашай мясцовасці.  У гэтай зале да вашай  увагі прадстаўлена гісторыя  працоўных  калектываў   нашага аграгарадка.

1936 год з’явіўся знамянальнай  датай ў в. Заастравечча. Дзякуючы намаганням айца Вячаслава  Лапатынскага, у вёсцы адкрываецца царква .  Варшаўскі метрапаліт Дзеанісій перадае ў бясплатнае карыстанне царкве іканастас,  царкоўны інвентар,  які вязецца па чыгунцы з Варшавы  да Ганцавіч,   з Ганцавіч да ўрочышча “Хамінка”  бліз Заастравечча.  На  цырымоніі  адкрыцця  прысутнічаў адзін з прадстаўнікоў знатнага роду Радзівілаў. На гэтым стэндзе ўся гісторыя царквы.

Падыходзячы да гэтага  стэнда, хочацца сказаць вершаванымі радкамі:

 

                        Нет професси в жизни  нужней,

                        Нет людей  столь духовно богатых,

                        Нет заботливей рук и нежней,

                        Чем у них – людей в белых халатах.

 

Пра іх,  людзей   усё  жыццё  верных  клятве Гіпакрата,  пра станаўленне  і  развіццё  Заастравецкай   бальніцы,  вы  даведаецеся  з  даннай   экспазіцыі нашага музея.

 

Далей размешчана інфармацыя пра гісторыю працоўных калектываў, а таксама  прыгожыя  пераходныя  сцягі,  якія былі перададзеныя  Клецкім  райаграсэрвісам у  час  святкавання  дня  вёскі  у верасні 2007  года.

 

Тут вы зможаце пазнаёміцца з  гістарыяй станаўлення і развіцця арганізацый, іх дасягненнямі, з працай  калектываў  і  іх  кіраўнікоў. Больш дакладная  інфармацыя змешча ў летапісах і на стэндах. 

 

Аб  рабоце  Заастравецкай  сярэдняй школы можна  даведацца,  чытаючы старонкі  гісторыі і абярнуўшы позірк у мінулае на старыя фотаздымкі і дакументы .

 На стэндзе “Прафесія - дырэктар “  вы  бачыце тых людзей,   якія ўнеслі свой  уклад у развіццё  школы,  у папаўненне  і захаванне  яе традыцый.

 

Ганаровае  званне ”Заслужаны  настаўнак   БССР “  былі  ўдастоены  былы  дырэктар  школы   Гладоўскі Зігмунт Антонавіч  і  былая  настаўніца  біялогіі  Сандрозд Ніна  Мікалаеўна. Пра  іх жыццё і дзейнасць  раскажуць  матэрыялы  сабраныя ў папках.

 

Асобае месца на старонках школы адведзена  Белашу Уладзіміру Мікалаевічу. Лёс распарадзіўся з ім па-свойму.   Дваццатую вясну свайго жыцця ён не сустрэў,  афганская вайна забрала ў  яго права на мужа, бацьку,   добрага і спагадлівага сына і сябра.  Бо менавіта такім ён быў у школе і дома. 28 студзеня 1979 года Валодзя загінуў у Афганістане.

 

На наступным стэндзе – гісторыя нашаг філіяла “Беларусбанк”.

 

Эрв  Матэ сказаў: ”Добрае абслугоўванне дазваляе забыць пра  кошт”. Менавіта  гэтыя  словы  характарызуюць працу гандлёвых кропак нашага населенага пункту,  як у мінулым,  так і ў сучаснасці. Больш падрабязную інфармацыю вы атрымаеце, пагартаўшы летапіс і разгледзеўшы дакументы менавіта тут.

 

Гэта экспазіцыя паведамляе пра гісторыю пункту пажарна-выратавальнай службы.

                        

А вось тут мы   нездарма   размясцілі  побач  гэтыя дзве арганізацыі: Заастравецкае  ляснітва і вытворча-майстарскі  ўчастак  “Хамінка”.  Яны цалкам звязаны з лесам.  Адна – займаецца  пасадкай лесу,  другая – яго нарыхтоўкай і пераапрацоўкай.  Больш  падрабязную  інфармацыю  пра  дадзеныя  арганізацыі  вы атрымаеце з прадстаўленых матэрыялаў.

 

Завяршаючы экскурсію па зале працоўнай славы, хочацца сказаць, што яна – адна з самых запатрабавальных у наведвальнікаў. Чаму? Бо кожны з іх, мясцовы жыхар ці ўжо госць Заастравечча, хоча даведацца пра гісторыю той арганізацыі, дзе працавалі іх дзяды, прадзеды, і абавязкова любяць запытаць: “А пра маіх тут нешта ёсць?”

 

Калі ласка, пойдзем далей.

bottom of page