top of page
5.jpg

ПАКОЙ  МЯСТАЧКОЎЦАЎ Ў 50- 60-ЫЯ ГАДЫ

А  цяпер, паважаныя госці,  уявіце, калі ласка,  што ў Заастравеччы  вясна 1950 года.  Квітнеюць сады,  цвіце бэз,  якога так многа ў мястэчку. Здаецца, водарам  гэтай чароўнай кветкі напоўнена  ўсё наваколле. Настрой  у насельніцтва цудоўны,  бо пасля перамогі ў такой страшнай вайне ідзе аднаўленне разбуранай  гаспадаркі. Жыхары  мястэчка з  інтузіазмам  працуюць  і  на  калгасных  палетках, і  ў  МТС, і  ў  бальніцы , і   ў школе, і на почце, і ў пякарні, і ў магазінах, і ў лясніцтве. Людзі з радасцю і надзеяй глядзяць ў заўтрашні дзень.  Расце  дабрабыт народа.  Калі  ў  пачатку  50 – ых за шчасце было мець сітцавую сукенку, то недзе ў канцы 50 – ых  гадоў на змену сітцу прыйшоў штапель,  крэпдышын,  шоўк.  А вось такую  кашміроўку  марыла  мець кожная жанчына. Усё  часцей у  хатах вяскоўцаў гучаць вясельныя мелодыі. Людзям ёсць за што ладзіць добрае вяселле.

 

Пакой, дзе зараз мы з вамі  знаходзімся, называецца “Пакой местачкоўцаў у 50-60-ыя гады”. Усе экспанаты, якія вы бачыце, прыйшлі да нас з тых  часоў. Што з змянілася ў жыцці заастравячан менавіта ў 50-60-ыя гады? Людзі маглі ўжо слухаць радыё. У мястэчку правялі  электрычнасць ад МТС. У клубе  кожныя выхадныя ішлі цікавыя фільмы, а пасля іх былі танцы пад акардэон  Лазука  Рыгора  Фёдаравіча. Дарэчы, наш  музей размешчаны ў былым  клубе,  і гэты  пакой – частка  танцавальнай   залы.

А вось што ўспамінае пра 60- ыя гады Мінец Марыя Іосіфаўна:  “Калі        з’явіўся першы  тэлезвізар  у аўтабазе, то мы пайшлі глядзець на яго,  як на нейкае дзіва ”. Пасля і сям’я Сяўковічаў купіла тэлевізар “Камбайн”. Праз некаторы час,  гэта дзесці ў канцы 60 –ых, многія жыхары Заастравечча пакуплялі тэлевізары  “Рэкорд”,  “Тэмп”  і  іншыя. Вось перад вамі  такі тэлевізар.

 

Местачкоўцы купляюць дабротную мэблю: шафы, з вялікім люстэркам, этажэркі, круглыя сталы,  прыгожыя стулы,  шыкоўныя ложкі,  дываны, слухаюць радыёлы.

 

А  кожны  канец чэрвеня ў 60 –ых  гадах  быў Днём працы. Святкавалі гэты дзень у той час  звычайна ва ўрочышчы Дубы,  пад Хамінкай. Віншавалі і ўзнагароджвалі пераможцаў сацыялістычных спаборніцтваў, сіламі  мастацкай самадзейнасці рыхтавалі  святочныя канцэрты,  радаваліся працоўным перамогам,   верылі ў шчаслівае заўтра.

 

   

bottom of page