top of page
3.jpg

ЯЎРЭЙСКАЯ ЛАЎКА

Мы шчыра вітаем вас ў “Яўрэйскай лаўцы”.

 

Па ўспамінах старажылаў вёскі, першыя яўрэйскія  сем’і з’явіліся ў Заастравеччы ў 20-ых гадах ХХ стагоддзя.

 

У 1939 годзе нацыянальны склад мясцовых жыхароў быў наступным: пражывала 75% палякаў, 15% беларусаў, 10% яўрэяў. Насельніцтва  ў асноўным займалася гандлем. І палякі, і яўрэі трымалі прыватныя лаўкі. Звычайна яны не будаваліся асобна, а былі часткай вялікай хаты. Было два ўваходы.

 

Вось такая яўрэйская лаўка размяшчалася на цэнтральным уваходзе. Тут жыхары Заастравечча маглі набыць усё, пачынаючы ад выбараў ганчарнай справы (збанкі, чыгункі, гладышы) і заканчваючы прыладамі працы, гадзіннікамі.  У лаўках такога тыпу можна было набыць і зімовую вопратку, напрыклад, кажух, што вісіць на сцяне. Жанчыны з задавальненнем куплялі тканіну, хусткі, шалі. Найбольш заможныя сем’і мелі магчымасць набыць у лаўцы патэфоны ці швейныя машыны, бо ў Заастравеччы працавала прыватная школа партных.

 

Хочацца дадаць, што не толькі прамысловыя тавары прадаваліся ў яўрэйскіх лаўках. Працавала малочная, мясная лаўкі, дзейнічалі хлебапякарня, гасцініца, рэстаран.

 

А цяпер, калі ласка, звярніце сваю ўвагу на гэтыя фотаздымкі. Вось такі выгляд мела вёска ў так званы перыяд “забудовы”. Вакол пясчанай “плошчы” з’яўляліся новыя дамы, і пункты гандлю, аптэка, амбулаторыя. А фось фотаздымак, на якім адлюстравана адкрыццё базару на тэрыторыі Заастравечча. Вы бачыце вялікую колькасць народу, які апрануты па-рознаму. Тут і “шляхецкія” ўбранні, і яўрэйскі шык касцюмаў, і скарамянае, беднае адзенне сялян-беларусаў.

 

А вось карта-схема Заастравечча менавіта ў тыя часы.

 

Так, жыццё жыхароў нашага мястэчка ўвайшло ў нармальнае русла. Але што было далей, вы даведаецеся, калі пройдзеце ў наступны пакой музея.

bottom of page