top of page

Пра музей

Гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча быў адкрыты да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай  Айчыннай вайне. Агульная плошча музейнага памяшкання – 243м2. Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы. 15 студзеня 2009 года згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь музею прысвоена ганаровае званне “Народны музей”, якое двойчы ўжо пацверджана: 01.09.2014 і 30.09.2019.

 

Тут сабраны цікавыя дакументы і экспанаты XVIII-XX стагоддзяў, якія прадстаўлены ў прысценных стэндах і зашклёных вітрынах. На прысценных стэндах размешчана інфармацыя аб гістарычным мінулым аграгарадка Заастравечча, пачынаючы з ІІ-ой паловы XVIII ст.

Кожны экспазіцыйны пакой (а іх у музеі 13) па-свойму цікавы і змястоўны. Экспазіцыя “Сялянскі дворык”, што распавядае аб забудове вёскі, прадстаўлена ў выглядзе драўлянага зруба з гонтавым дахам. Тут месціцца саха і нож-разец для здабычы торфу, красуюцца рэчы ганчароў і рымараў, цесляроў і бондараў.

1.jpg
11.jpg

У экспазіцыі “Сенцы” прадстаўлены гаспадарчыя рэчы ХІХ ст.: жорны, станок для вырабу каўбас, кораб-куфар для захоўвання рэчаў і збожжа, ступа, прадметы, звязаныя з ткацтвам і хлебапячэннем.

2.jpg

Багаты этнаграфічны матэрыял сабраны ў экспазіцыі “Сялянская хата”. Побач з рамесніцкімі прыладамі працы, драўляным і керамічным посудам, вырабамі ткацтва тут знаходзяцца кніга “Барацьба народаў” (1902), газета “Русское чтение” (1915), манета вартасцю 1 рубель 1899 года выпуску, самавар, падвясная калыска, ложак з сеннікам, лава і інш.

З гісторыяй развіцця гандлю на тэрыторыі Заастравечча знаёміць пакой “Яўрэйская лаўка”. Сярод экспанатаў канца ХІХ – пачатку ХХ ст. -газавая лямпа, патэфон, швейная машына “Зінгер”, разны стол, жаночыя боты-румынкі, валёнкі-фетры і іншыя рэчы.

3.jpg
med.jpg

Асобае месца ў музеі займае “Зала Вялікай Айчыннай вайны”. Тут можна даведацца пра пачатак вайны, усталяванне акупацыйнага рэжыму на заастравецкай зямлі, расстрэлы  мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці, дзейнасць партызанскага атрада, вываз мясцовага насельніцтва на прымусовыя работы за мяжу, пазнайоміцца з баявымі ўзнагародамі і запіснымі кніжкамі, трафейнымі рэчамі мясцовых франтавікоў і інш.

5.jpg

Экспазіцыя “Пакой 50-60-гадоў ХХ стагоддзя” прысвечана побыту вяскоўцаў у акрэслены час.

4.jpg

Багаты і змястоўны матэрыял аб гісторыі 21 працоўнага калектыву в.Заастравечча сабраны ў экспазіцыі “Зала працоўнай славы”.

Гісторыю дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, пачынаючы ад акцябрацкай зорачкі  і правілаў акцябрат, першых піянерскіх атрадаў на тэрыторыі Заастравецкага сельскага Савета, камсамольскага руху, адлюстроўвае “Пакой дзіцячых і маладзёжных арганізацый”.

1231.jpg

Зменныя экспазіцыі наладжваюцца ў выставачнай зале, дзе экспануюцца работы мясцовага мастака Каражана Г.К., выпускніка школы – кераміста і мастака Івана Курачыцкага, работы вучняў, якія займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах.

 

Музей аг.Заастравечча – гэта “жывая” гісторыя некалькіх пакаленняў вёскі.

У 2010 годзе школьны краязнаўчы музей аг.Заастравечча быў уключаны ў турысцкі маршрут “Сем цудаў Клецкага раёна”.

index.jpg
Вывучаючы мінулае мы

 ідзем у будучыню

Пра музей

Гісторыка-этнаграфічны музей аг.Заастравечча быў адкрыты да 60-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай  Айчыннай вайне. 

Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы...

 

Віртуальная экскурсія

Акуніцеся ў атмасферу даўніны сапраўднага сельскага дома прайшоўшы заламі гісторыка-этнаграфічнага музей вёскі Заастравечча

Дакументацыя

У гэтым раздзеле прадстаўлена асноўная дакументацыя, нарматыўна-прававыя дакументы, якімі рэгламентуецца дзейнасць гісторыка-этнаграфічных музеяў

index2.jpg

Звяжыцеся з намі

Адрас:

Мінская вобласць, Клецкі р-н,

аг. Заастравечча, вул. Гоголя, 12

Сайт zaostrovech.kletsk-asveta.gov.by

e-mail:

Zaostrovech@kletsk-asveta.gov.by

Тэлефон:

Тел. +375 (17) 93-43-669

Информация отправлена. Спасибо!

Контакты
bottom of page