top of page
1231.jpg

ПАКОЙ  ДЗІЦЯЧЫХ  АРГАНІЗАЦЫЙ

Паважаныя госці!

Мне вельмі прыемна вітаць Вас у пакоі дзіцячых і маладзёжных           арганізацый.  

 

Напэўна многія з Вас таксама прайшлі тымі ж светлымі шляхамі і ўсе пазнаеце экспанаты, пачынаюцца  вось ад гэтай акцябрацкай  зорачкі,  правілаў акцябрат, прадаўжаючы   урачыстым  абяцаннем юнага піянера Савецкага Саюза,  піянерскага  значка,   законаў юных піянераў і заканчваючы гісторыяй камсамольскай  арганізацыі. Менавіта пра сваё піянерска-камсамольскае жыццё мы расказалі, дзякуючы ўспамінам былых актывістаў.

 

Мы змаглі сабраць у гэтым пакоі  даволі цікавую  інфармацыю. А вось летапіс піянерскай дружыны,  летапіс камсамольскага актыву.

 

Матэрыялы,  якія знаходзяцца злева, знаёмяць нас з жыццём і дзейнасцю       БРСМ і БРПА.

 

Мы лічым, што экспазіцыя  ўдалася  таму што,  усе хто наведаў гэты пакой са

старэйшых  жыхараў,  Заастравечча,  шчыра прызнаюцца нам у тым,  што тут мы на некалькі хвілін сустрэліся з сваім юнацтвам і  адчулі сябе  зноў маладымі і ўзнёслымі.

Нельга без хвалявання ўглядацца ў сімвалы і атрыбуты піянерскага руху ХХ стагоддзя, ці разглядаць форму піянераў, якая змянялася некалькі разоў. Хочацца сэрцам прыхінуцца і патрымаць у руках і пілоткі, і будзёнаўку, і піянерскі гальштук. І мы радыя яшчэ і ад таго, што маем магчымасць пахваліцца сваімі ўзнагародамі ў розных конкурсах. Вось тут размешчаны Граматы і Дыпломы. А якая цікавая літаратура прадстаўлена ў нашай экспазіцыі! тут можна прачытаць і піянерскія газеты былых часоў, і даведацца з кніг пра лёс піянераў-герояў, і пазнаёміцца з Кодэксам юнага будаўніка камунізму. Не ведаю, як вы, але я, калі заходжу ў гэты пакой, мне чуюцца словы: “Будзь гатоў!”, і, канешне, адказ: “Заўжды гатоў!”

bottom of page